Праз тыдзень Мінск і Масква будуць гатовыя да падпісання дакумента па макраэканамічнай стабілізацыі, які неабходны для атрымання Беларуссю крэдытных рэсурсаў ад Расіі і з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Пра гэта на брыфінгу 26 красавіка ў Мінску паведаміў міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.

«Амаль узгоднены пералік мерапрыемстваў, якія будуць рэалізаваныя ў межах макраэканамічнай стабілізацыі», — сказаў міністр.

Харкавец паведаміў, што на наступным тыдні ў Мінск прыбудуць эксперты антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС для працягу кансультацый па гэтым праекце, які, паводле яго слоў, ляжа ў аснову адносінаў паміж мінфінамі і галоўнымі банкамі Беларусі і Расіі.

Паводле слоў кіраўніка Мінфіна Беларусі, праграма ўключае ў сябе меры грашова-крэдытнай, бюджэтна-падатковай палітыкі, структурныя рэформы і закране перыяд 2012-га і 2013-га гадоў. «Упэўнены, што праз тыдзень дакумент будзе гатовы да падпісання», — падкрэсліў Харкавец.

Ён зазначыў, што любое фінансаванне патрабуе выканання пэўных працэдур. У прыватнасці, пытанне аб выдзяленні Беларусі фінансавання з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС павінна вырашацца ў межах пасяджэння кіраўнікоў фонду. «У маі мы хацелі б правесці такое пасяджэнне», — сказаў міністр.

Што тычыцца памеру крэдытаў, якія запытвае Беларусь (1 млрд. долараў — дзяржкрэдыт РФ і 2 млрд. долараў — з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС), то, паводле слоў Харкаўца, «заяўленыя сумы аб’ектыўныя, гэта пацвярджаецца і расійскім бокам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?