Цяпер разам з меркаваным тэрарыстам, магчыма, затрымалі ягонага бацьку… Чым больш звестак, тым больш дзіўнотаў. Адно выглядае пэўным: галоўны падазраваны меў цягу да шыкоўнага жыцця. Інтрыгоўныя дэталі сабралі журналісткі «Камсамолкі».
У сацыяльных сетках падазраваны зрабіў старонку пад чужым імем.
Фотаробат падазраваных.
Віцебскую ўскраіну, дзе жывуць падазраваныя, мясцовыя жыхары называюць раёнам рабацяг. Вакол старыя дамы з пакрыўленымі дахамі, абшарпаныя пяціпавярховікі. Едзем узбоч прамысловай часткі Віцебска: заводскія муры, бясконцыя каміны.
Спыняемся ля прахадной завода, на якім працуе галоўны падазраваны, той самы, які, згодна з версіяй следства, прынёс бомбу ў метро.
— Дык непрыкметны ён! Яго мала і заўважалі. Не піў, не курыў. Ва ўсякім выпадку, заўважаны не быў. Працу рабіў спраўна. Як токар, ён мог рабіць розныя дэталі. Тыпу на бальнічным з 5 красавіка, — распавёў рабочы завода. — Заробкі ў нас невялікія. Сярэдні — мільён чатырыста. Ён, можа, і менш палучаў. Даўно ў нас: як пасля ПТВ прыйшоў, так да арміі і працаваў. Пасля службы вярнуўся.
— Можна вынесці гайкі з вашага завода?
— У нас металашукальнік стаіць. Дый нашто? Пайшоў і купіў на рынку ўсё за тры рублі. Не канечне для гэтага на заводзе працаваць. А пальцы ў нас яшчэ два гады таму адкаталі, пасля мінскага выбуху 2008 года. Мужчын сабралі ў актавай зале, знялі адбіткі пальцаў. А ён у гэты час мог і ў войску быць.
Па прасёлкавай дарозе дабіраемся да дома падазраванага, міма школы, у якой ён вучыўся. Па дарозе высвятляем: на раёне многія ведаюць, каго менавіта затрымалі. Нагадаем, у Мінску на здымнай кватэры, праз суткі пасля выбуху, затрымалі траіх — меркаванага выканаўцу тэракту, ягонага сябра дзяцінства (таксама ўраджэнца Віцебска) і дзяўчыну. А праз некалькі дзён пасля выбуху ў Віцебску затрымалі яшчэ двух — былога аднакласніка і, паводле непацверджаных звестак, бацьку галоўнага падазраванага.
— Я добра ведаю аднаго з іх, мы сябравалі. Ён ціхі, нават трохі баязлівы, малым за тату хаваўся. Два іншых — дзіўныя, я з такімі не ваджуся, — распавяла «Камсамолцы» суседка падазраваных, паказваючы на вокны хлопцаў, якія жылі ў суседніх пад’ездах. — У чым дзівацтва? Ды не ведаю, слізкія нейкія, непрыемныя…Пра гэтую кампанію распавядаюць ахвотна, ператрусы бачылі многія. Аднак сказаць пра хлопцаў амаль няма чаго.
Кватэра, у якой жыве падазраваны ў тэракце, цяпер пустуе. Суседзям расказаць пра яго сям’ю практычна няма чаго, замкнёныя былі. Многія толькі адзначаюць, што малодшы (галоўны падазраваны) шмат з кім не вітаўся, сабе на ўме…
Кампанія затрыманых хлопцаў, на першы погляд, тыповая. Такіх шмат у любым заводскім раёне. Вечарамі хлопцы збіраюцца на лавачках папіць піва ці чаго мацнейшага.
— Ён мог і не толькі піва — і гарэлкі выпіць, — успамінаюць прыяцелі. — І перабраць мог, і песні гарланіць. Але каб бомбу!.. У гэта не верыцца…
— Наколькі ведаем, затрымалі і хлопца, і ягонага бацьку. Бацька — гадзіннікавы майстар, спецыяліст па механічных гадзінніках. Іхную кватэру абшуквалі пасля выбуху ў Віцебску ў 2005 годзе, як і кватэры іншых гадзіннікавых майстроў (падчас выбуху ў Віцебску выбухоўка была нашпігаваная дэталямі ад гадзіннікаў). Тады ў іх нічога крымінальнага не знайшлі. Я ведаю пра гэта, бо быў падчас таго ператрусу панятым, — распавёў сусед галоўнага падазраванага. —Сапраўды, мне здаецца, што для такой справы ў яго ў галаве чагосьці бракуе. Дый выпіць ён любіў, пагуляць. А ад выпіўкі рукі трасуцца! А бо каб падарвацца, дастаткова толькі пары грамаў таго рэчыва і аднаго неасцярожнага руху.
Ператрэслі і двух віцебскіх прыяцеляў затрыманых. Па дадзеных следства, у падазраванага была падпольная лабараторыя, якая знаходзілася ў падвале дома. Менавіта там вырабілі бомбу.
— Дык зазіраў я ў гэты склеп. Ён сам прапанаваў. Сказаў: «Зірнем, ці не зарасло павуціннем». Усё пуста, толькі стол стаяў. І больш нічога. Пакойчык маленькі, — распавёўстоляр-станочнік з суседняй вуліцы.
Бацькі хлопца, якога затрымалі ў Віцебску на другі дзень пасля выбуху (ён сябраваў з падазраваным у тэракце), да гэтага часу не могуць прыйсці ў сябе.
— Нашага адзінага сына забралі 13 красавіка. З нашай віцебскай кватэры. Ды ў яго па хіміі тройка! Ніякай бомбы ён вырабіць не мог.Да вучобы ў яго не было памкнення, атэстат сярэдні, толькі па геаграфіі пяць балаў. Працаваць захацеў рана. Скончыў дзевяць класаў, перайшоў у вечаровую школу. Пачаў падзарабляць у 15 гадоў — на перацяжцы мэблі, у прыватніка. Потым пайшоў на нарыхтоўку лесу. Яшчэ ў школе скончыў курсы
Зарабіў першыя грошыкі, назапасіў трохі. Праз дзевяць месяцаў ўзяў крэдыт у банку шэсць мільёнаў, купіў сабе першую машыну «Фольксваген Пасат». Яму тады 18 гадоў было.
У войска не пайшоў праз траўму. Яшчэ сын вельмі баіцца замкнёных прастор, пакутуе на клаўстрафобію.
Нядаўна ён нарэшце выспеў для сямейнага жыцця, знайшоў дзяўчыну, распісаліся яны ў сакавіку. У канцы мая чакаюць дачку. Увесь час ён дома быў, дамасед, сямейны чалавек. Спяшаўся пасля працы да жонкі. Прадаў старую машыну, каб купіць лепшую. Ды ён рабацяга!І ў сераду прыйшоў дадому ў звычайны час. У рабочай форме зайшоў у кватэру. Здзівіўся: «А што гэта такое?». А тут у нас ператрус. Папрасілі паказаць наш падвал. Мы сказалі, што нічога там не захоўваем, ён пусты, малюпасенькі, квадратны, паўтара на паўтара метра.У панядзелак, 11 красавіка, ён увесь дзень да чацвёртай вечара быў на працы ў Віцебску. Потым прыехаў дадому. І ва аўторак быў на працы.
Зайшлі ў падвал, там тумбачка стаяла. Супрацоўнікі органаў аддзёрлі аббіўку са сцен з ДВП. А пад ДВП на ніжнім слоі быў малюнак, надпісы, якія гадоў шэсць таму зрабілі. Дурныя малюнкі. Сын сказаў, што гэта не ён размалёўваў, а сябар. Ён наогул не малюе. Гэты кавалак супрацоўнікі павезлі з сабой. Потым і хлопчыка нашага забралі… У чацвер мы даведаліся, што ён у СІЗА ў Мінску.
Што пішуць у сацсетках: «Улюбёны занятак — піць піва з кальмарамі»Галоўны падазраваны ў здзяйсненні тэракту — малады чалавек з дзівацтвамі. Так аб ім адгукаюцца суседзі. Маўляў, скрытны, сабе на ўме, можа не павітацца. Пра гэта сведчыць і інфармацыя ў Інтэрнеце.
Хлопец зарэгістраваўся ў сацыяльных сетках пад чужымі імем і прозвішчам. Як распавёў «Камсамолцы» прыяцель затрыманага, новае прозвішча выбраў з тэлевізара.— Яму спадабаўся адзін серыял пра вайскоўцаў. А ён якраз толькі з войска вярнуўся. Але ў яго яшчэ і мянушка ёсць — скарочанае ад гэтага імя. Так яго любілі называць дзяўчаты…
Тое, што хлопцу хацелася прыгожага жыцця, відаць няўзброеным вокам. Ён на ўсю моц красуецца з фатаграфій на сваёй старонцы: то ў абдымку з эфектнымі бландынкамі, то з пякучымі брунэткамі, то ўмела пазуе з талеркай сушы. Часта — за сталом, абстаўленым бутэлькамі са спіртным. Пахабныя анекдоты на старонцы затрыманага могуць прачытаць усе ахвотныя.А вось пасаду генеральны дырэктар, якой ён сябе шчодра надзяліў, — толькі сябры. Прычым не стаў драбніць і вырашыў «кіраваць» маштабным прадпрыемствам, на якім працаваў толькі… токарам.
Прычым выказаў прэтэнзіі і да дзяўчат. Маўляў, не прымаю дам з кароткай стрыжкай і ў шырокіх штанах. Любімы занятак — піць піва з кальмарамі, любуючыся на зорнае неба.
Пасля такіх малюнкаў слаба верыцца ў водгукі калегаў. Маўляў, хлопец ціхі, непрыкметны, не піў, не курыў…