З уласных крыніцаў «НН» стала вядома, што сёння ля будынку МУС гарэў аўтамабіль. Шэры «Opel Vectra» загарэўся на скрыжаванні Гарадскога Вала і праспекта Незалежнасці, акурат паміж крамай «Чараўніца» і Міністэрствам унутраных справаў. Відавочца паведамляе,
што ў аўтамабіля гарэў рухавік.Патушыў пажар сам кіроўца «опеля». Як паведамілі ў МНС, ліквідаваць загаранне ўдалося да прыезду брыгады.
Гэта ўжо другі выпадак аўтамабільнага пажару недалёка ад будынку МУС за апошні тыдзень — папярэдні здарыўся 13 красавіка
0
0
0
0
0
0