Паводле інфармацыі агенцтва «Інтэрфакс», урад і Нацбанк Беларусі дамовіліся легалізаваць «ценявы» абменны курс беларускага рубля, які склаўся ва ўмовах дэфіцыту валюты. Рынкавы курс будзе фармавацца на альтэрнатыўнай сесіі на Беларускай
«Урад і Нацбанк у пятніцу зацвердзілі праграму дзеянняў па пераадоленні валютнага крызісу, якая, у прыватнасці, прадугледжвае наяўнасць альтэрнатыўнага рынкавага абменнага курсу беларускага рубля», — нібыта паведаміў удзельнік нарады ў прэзідэнта па пытаннях
«На біржы будзе ўведзена другая сесія, дзе абменны курс будзе ўсталёўвацца на рынкавых умовах, зыходзячы з попыту і прапановы юрасоб», —растлумачыла крыніца. Пры гэтым захаваецца дзейсны біржавы механізм вызначэння афіцыйнага курсу, гэта значыць ён будзе ўсталёўвацца падчас асноўнага гандлю, зыходзячы з прапановы ў рамках абавязковага продажу часткі валютнай выручкі. У гэтай частцы Нацбанк захавае механізм лімітаванага задавальнення попыту для крытычнага імпарту (газ, медыкаменты) і пагашэння валютных крэдытаў.
Курсу куплі і продажу валюты для фізічных асобаў не зменіцца — усё той жа калідор +2% ад афіцыйнага курса Нацбанка.Валюты ў абменніках можна не чакаць.
На сёння афіцыйны курс даляра складае 3060 рублёў, у той час курс на міжбанку рынку дасягае 4500 рублёў.
0
0
0
0
0
0