18 красавіка ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37А) з 18 да 20 вечара падпісваць свае кнігі будзе пісьменніца Наталка Бабіна. Нагода — перавыданне ў выдавецтве «Логвінаў» папулярнага рамана «Рыбін горад».
Раман «Рыбін Горад» распавядае пра амаль крымінальную, а збольшага кранальную гісторыю пра палескую вёску і пакручасты лёс яго насельнікаў. Тут кожны апавядае сваю гісторыю
Мае другое выданне рамана «Рыбін горад» атрымала новую вокладку. Яе зрабіў украінскі дызайнер — Ілля Странгоўскі. Перавыданне выходзіць у школьным правапісе, у адрозненні ад першага выдання, якое пабачыла свет на тарашкевіцы.
0
0
0
0
0
0