На станцыі метро «Маладзёжная» пачне функцыянаваць яшчэ адзін вестыбюль, які быў закансерваваны з моманту яе адкрыцця ў 1995 годзе.
Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведаміў начальнік Дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна Павел Царун. Праз другі выхад па пешаходным тунэлі пасажыры змогуць трапіць на платформу станцыі Мінск-Паўночны на трасе хуткасны электрычкі.
Будаўніцтва пешаходнага тунэлю УП «Мінскметрабуд» пачне ў найбліжэйшы час, як толькі завершыцца экспертыза праектна-каштарыснай дакументацыі на гэтыя працы. Скончыць іх плануецца ў жніўні-верасні, удакладніў Павел Царун.
Дзякуючы новаму перасадачным вузлу пасажырам электрычкі не трэба будзе ехаць да станцыі Мінск-Пасажырскі, каб патрапіць у метро. Не даязджаючы да чыгуначнага вакзала, яны змогуць спускацца на другую лінію падземкі, і наадварот.
Сёння «Маладзёжная» — адна з самых «маланаселеных» станцый мінскага метро. Напэўна з увядзеннем у эксплуатацыю новага перасадачнага вузла пасажырапаток на ёй павялічыцца.
Мінск-Навіны
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ