15 сакавіка былога кандыдата ў прэзідэнты Дзьмітрыя Уса тэрмінова выклікалі ў КДБ да следчага і ўзялі з яго падпіску пра нявыезд.
"Вось якраз зараз знаходжуся ў КДБ. Ужо забралі пашпарт, афармляюць пастанову аб змене меры стрымання на падпіску пра нявыезд. Не ведаю, з чым гэта звязана. Абвінавачанне не выставілі, застаюся падазраваным", — паведаміў карэспандэнту "Свабоды" праз тэлефон Дзмітры Ус.
У студзені пасля аднаго з допытаў Дзмітры Ус расказаў журналістам, што яго схіляюць даць паказанні супраць Мікалая Статкевіча, нібыта той арганізоўваў масавыя беспарадкі 19 снежня. «Пакуль я заставаўся на плошчы, такога не бачыў», — казаў Дзмітры Ус.
Дзмітры Ус быў затрыманы 20 снежня і на наступны дзень вызвалены. Паводле справы 19 снежня экс-кандыдат у прэзідэнты праходзіць у якасьці падазраванага.
0
0
0
0
0
0