Намесніка старшыні «Маладога Фронту» Івана Шылу адшуквае салігорская міліцыя.
Увечары
Бацькі Івана сцвярджаюць, што выклік у суд звязаны з затрыманнем маладзёна яшчэ 27 ліпеня мінулага года падчас правядзення Конкурсу дзіцячага малюнка на асфальце, які традыцыйна ладзіць салігорскі «Малады Фронт» у гадавіну абвяшчэння Дэкларацыі незалежнасці. Нагадаем, 24 жніўня Салігорскі раённы суд ужо пакараў штрафамі двух іншых удзельнікаў гэтай акцыі штрафамі ў 700 тысяч рублёў.
— Пад час таго летняга затрымання з нас узялі пісьмовыя тлумачэнні, пратаколаў не складалі. Потым я з’ехаў на моўныя курсы і вучобу ў Польшчу, дзе даведаўся пра штрафы іншым удзельнікам акцыі. Я перыядычна прыязджаю ў Салігорск, але ж належным чынам мяне ніхто не апавяшчаў, аніякіх позваў ці нават тэлефанаванняў з просьбаю кудысьці з’явіцца я асабіста не атрымліваў. А тут ажно праз паў гады, калі ўсе тэрміны складання пратакола і разгляду яго ў судзе скончыліся, мяне расшукваюць для прымусовай дастаўкі ў суд. Пры гэтым нават на бацькоўскі адрас дагэтуль аніякіх позваў не прыходзіла, — патлумачыў сітуацыю сам Іван Шыла.