bymedia.net

bymedia.net

Спэцыяльнае званьне генэрал-лейтэнанта міліцыі прысвоенае міністру ўнутраных спраў Беларусі Анатолю Куляшову. Адпаведны ўказ падпісаў 22 лютага Аляксандар Лукашэнка.

Неўзабаве пасьля падзеяў Плошчы тады яшчэ генэрал-маёр Куляшоў заявіў, што цягам усяго часу быў у эпіцэнтры падзеяў і аднаасобна аддаў загад на сілавое падаўленьне мітынгу апазыцыі. Тым самым, як гаварыў Куляшоў, была спыненая спроба захопу Дому ўраду і, адпаведна, улады ў дзяржаве.

Зрэшты, прыблізна тое ж казаў раней і Аляксандар Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?