Наталля Каляда і Мікалай Халезін, лідары Свабоднага тэатра, працягваюць паднімаць хвалю салідарнасці з Беларуссю ў артыстычным асяродку Амерыкі. Вось што піша ў сваім блогу Мікалай Халезін.
У
— Мяне завуць Том Стопард. Як вы ведаеце, у Амерыцы жыве шмат беларусаў — амерыканцаў з беларускімі каранямі. Сярод іх ёсць шмат выдатных амерыканцаў. Адзін з іх даслаў зварот, якое я павінен зачытаць сёння на гэтым вечары, і я хацеў бы пачаць менавіта з гэтага.
«Я — амерыканец, бо сям’я майго бацькі прыехала з Беларусі шукаць новае жыццё ў краіну Свабоды. Мы абавязаны выкарыстаць гэтую свабоду для таго, каб падтрымаць тых, каму адмоўлена ў такіх правах, як права на свабоду выбару. Як акцёр, я рады падтрымаць Беларускі Свабодны тэатр, флагман мірнага пратэсту за справядлівасць і дэмакратыю ў краіне маіх продкаў. Майкл Дуглас».
Майкл Дуглас — адзін з самых папулярных галівудскіх акцёраў.
0
0
0
0
0
0