Адзін з лідараў іранскай апазіцыі Мехдзі Карубі змешчаны пад хатні арышт да канца гэтага тыдня. Нікому, акрамя яго жонкі, не дазволена прыходзіць да яго дадому.
Карубі і іншы іранскі апазіцыйны лідар — Мірхасэйн Мусаві — заклікалі да правядзення ў панядзелак дэманстрацыі ў падтрымку народных выступаў у Егіпце і Тунісе. Улады адмовіліся даць ім дазвол на правядзенне акцыі, назваўшы яе палітычнай.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0