Урад Узбекістана вынес сакрэтнае распараджэнне прыватным кампаніям, якія транслююць расійскія тэлеканалы ў рэспубліцы, аб спыненні вяшчання ТНТ,
паведаміла ў чацвер крыніца ў адной з кампаній.

Паводле яе словаў, улады незадаволеныя шэрагам перадач на тэлеканале.

«Такія перадачы, як „Дом-2“, „Сэкс з Анфісай Чэхавай“ і іншыя, па меркаванні ўрада, негатыўна ўплываюць на маладое пакаленне», — сказала крыніца.

Крыніца таксама паведаміла, што, магчыма, у рэспубліцы будзе перакрытае і вяшчанне канала ДТВ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?