Пра гэта паўабаронца салігорскага «Шахцёра» Павел Сітко
заявіў парталу «goals.by

Прыводзім вытрымкі некаторых меркаванняў Паўла. Адказы досыць не адзначныя, што выклікала шырокае абмеркаванне ў каментарах.

Беларускі гімн ведаю. Але не лічу, што гэта абавязкова для ўсіх. Нават калі ты гуляеш у зборнай, то гэта не паказчык любові да Радзімы. Веданне слоў не дапаможа перамагчы суперніка.

Па тэлевізары гляджу толькі навіны. Кіно люблю. Мне падабаюцца містычныя фільмы, дзе ёсць загадкі, таямніцы. А на серыялы няма ні сіл, ні часу, «Доктара Хаўса» не вытрымаў бы. Гэта ж як «Санта-Барбара»!

Я веру ў Бога — бацькі прывучылі. І ў царкву па магчымасці хаджу.

Гледзячы на наведвальнасць беларускага чэмпіянату, прыходжу да высновы, што не любіць наш народ футбол. Хакей вось любіць. Нездарма на «Мінск-Арэне» па 15 тысяч збіраецца. Іншага тлумачэньня ў мяне няма. Хацелася б, каб гледачоў больш было, каб хоць тры, хоць пяць тысяч прыходзіла.

Я вельмі ўважліва паставіўся да выбараў прэзідэнта ў снежні. Сачыў з цікавасцю за падзеямі пасля выбараў. Галасаваў за Лукашэнку.

На беларускай мове практычна не размаўляю. Няма з кім, ды і не падабаецца мне яна.

Чытаць цалкам тэкст гутаркі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0