Каля дзесяці тысяч егіпцян сабраліся раніцай у пятніцу побач з будынкам тэлецэнтра ў Каіры, стварыўшы такім чынам новы плацдарм для масавых маніфестацый,
перадае карэспандэнт ІТАР-ТАСС са сталіцы Егіпта.

Па яго назіраннях, адначасова натоўп прыкладна з сямі тысяч чалавек наблізіўся да добра ахоўванага прэзідэнцкага палаца «Аль-Уруба» ў квартале Маср аль-Гадыда, дзе пасля паўдзённай малітвы адбудзецца ўсеагульны мітынг з патрабаваннем сыходу кіраўніка дзяржавы.

Радыкальна настроеная моладзь заклікае ўзяць палац штурмам. Рэзідэнцыя прэзідэнта акружаная з усіх бакоў калючым дротам. Будынак ахоўвае рэспубліканская гвардыя.

Камандаванне арміі Егіпта збіраецца ў найбліжэйшы час выступіць з «важнай заявай». Пра гэта паведаміў тэлеканал Al Arabiya.

Напярэдадні ноччу віцэ-прэзідэнт Амар Сулейман паабяцаў абараніць заваёвы «рэвалюцыі моладзі». Ён звярнуўся да прысутных на каірскай плошчы Тахрыр дэманстрантаў з просьбай разысціся па дамах і дапамагчы ў справе аднаўлення краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?