Справа ў тым, што мяне запрасілі на запіс ток-шоу «Адкрыты фармат». Перадача прысвячаецца беларуска-польскім адносінам.

«У мяне цяпер дваістае адчуванне, -- падзяліўся ён з чытачамі радыё «Свабода». -- З аднаго боку, я лічу, што трэба ісці і сказаць: калі хочаце мець добрыя дачыненні з любымі суседзямі, то найперш трэба вызваліць палітвязняў. І такі крок для лёсу вязняў мог быць бы станоўчым.

З другога боку, я разумею, што прапагандысцкая машына беларускага рэжыму запрашае мяне на ток-шоу не для таго, каб даць мне магчымасць там выступіць, а каб зманіпуляваць і скарыстаць у сваіх мэтах.

Таму ў мяне сумненне — ісці ці не ісці? Улады могуць сказаць: мы давалі апазіцыі выказацца, а яна адмовілася, бо не мае, што сказаць. Але калі звязвацца з дзяржаўным тэлебачаннем, то існуе небяспека, што гэта будзе выкарыстана і супраць мяне асабіста, каб запэцкаць праз нейкія маніпуляцыі, і супраць той палітыкі, якую праводзіць апазіцыя.

Таму я зьвяртаюся да чытачоў, да слухачоў, каб яны выказалі свае меркаванні — варта ісці ці не варта ісці?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?