goals.by

goals.by

Як паведамляе афіцыйны сайт клуба расійскай прэм’ер-лігі «Томь», вечарам 10 лютага да каманды далучыўся цэнтральны абаронца «БАТЭ» Сяргей Сасноўскі, які і працягне падрыхтоўку да сезона ў складзе сібіракоў. "Томь" зараз праводзіць збор у Турцыі, дзе таксама знаходзіцца БАТЭ.

Кантракт уступае ў сілу 25 лютага пасля матчаў БАТЭ і ПСЖ.

***

Сітуацыю з Сасноўскім пракаментаваў сайту БАТЭ старшыня праўлення ТАА ФК "БАТЭ" Анатоль Капскі:

З прычыны таго, што ў СМІ з'явілася няправільная інтэрпрэтацыя умоваў пераходу ў "Томь" Сяргея Сасноўскага, лічу неабходным патлумачыць сутнасць дамоўленасцяў між нашымі клубамі.

(...) Ужо трэцяе міжсезонне запар у наш клуб паступаюць канкрэтныя прапановы наконт Сасноўскага. Дарэчы, "Томь" праяўляла павышаную цікавасць да яго асобы яшчэ два гады таму. А Сяргею, між іншым, ужо 29, і такога выгаднага кантракту ён можа ўжо больш не атрымаць. Таму мы не маем права чыніць перашкодаў футбалісту, якіх нямала сіл аддаў ў імя праслаўлення БАТЭ.

Але ў гэтай сітуацыі мы зрабілі ўсё, каб кампенсаваць для клуба гэтае няпростае для нас рашэнне.

Таму паводле нашага патрабавання трансферны кантракт паміж БАТЭ і "Томью" уступае ў сілу толькі з 25 лютага, пасля матчу ў адказ БАТЭ і французскага "ПСЖ".

Такім чынам, па 24 лютага ўключна Сяргей Сасноўскі з'яўляецца гульцом БАТЭ.

Учора ўвечары Сяргей правёў трэніроўку з нашай камандай, а пасля яе па просьбе галоўнага трэнера "Томі" перабраўся ў размяшчэнне сваёй будучай каманды, якая базуецца непадалёк ад нас. Гэта было зроблена для таго, каб Сасноўскі хутчэй прайшоў працэс адаптацыі ў новым калектыве.

А 15 лютага Сяргей прыляціць у Мінск і ўвальецца ў шэрагі БАТЭ, каб рыхтавацца да матчаў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Рэдакцыя трансфернага кантракта аб ўмове пераходу Сасноўскага ў расійскі клуб з 25 лютага будзе падпісана сёння.

***

У сезоне 2010 г. "Томь" заняла ў чэмпіянаце Расіі 8-е месца. Новы чэмпіянат пачнецца 11 сакавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?