У чацвер на хакейным турніры XXV зімовай Універсіяды, што праходзіць у турэцкім Эрзуруме, прайшлі чвэрцьфіналы. Зборная Беларусі перамагла каманду ЗША (6:3) і выйшла ў паўфінал.

Шайбы ў нашай камандзе закідвалі:

1:0 Коласаў
2:1 Азімаў (Шведаў)
3:1 Развадоўскі (Дзямкоў)
4:3 Паўловіч (Дзямкоў, Развадоўскі)
5:3 Мядзель (Качан)
6:3 Паўловіч.

5 лютага беларусы будуць змагацца са зборнай Казахстана за выхад у фінал. У іншым паўфінале сустрэнуцца зборныя Расіі і Канады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?