Следчае аддзяленне Мазырскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Гомельскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы, распачатай па арт. 237 КК (выцягванне крэдыту) у дачыненні да генеральнага дырэктара аднаго з камерцыйных прадпрыемстваў Мазыра.

Як паведамляе абласное ўпраўленне ДФР КДК, гендырэктар у чэрвені 2009 года ў мэтах атрымання крэдыту падаў у аддзяленне «Белаграпрамбанка» ў Мазыры загадзя ілжывыя дакументы і звесткі: бухгалтарскія балансы, справаздачы аб прыбытках і стратах, дадатак да балансу, — у выніку чаго атрымаў крэдыт у памеры 400 млн рублёў.

25 студзеня крымінальная справа была перададзеная пракурору Мазырскага раёна для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?