У Магілёве зноў адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі.

Яе зладзілі сябры Маладога фронту. На плошчу Зорак ля кінатэатра «Радзіма» васьмёра актывістаў выйшлі з партрэтамі Насты Палажанкі, Змітра Дашкевіча, Паўла Севярынца, Андрэя Саннікава й Мікалая Статкевіча.

Акцыя доўжылася дзесяць хвілінаў. Каб правесці яе, хлопцам давялося мяняць папярэдне вызначанае месца на пешаходнай вуліцы Ленінскай. На прызначаны час туды прыехалі на дзвюх машынах міліцыянты. Каб не трапіць у мянтоўку, актывісты вырашылі сабрацца на пляцоўцы перад кінатэатрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?