Еўрапейскі Саюз пагражае ўвесці жорсткія санкцыі ў дачыненні да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і яго бліжэйшым паплечнікам, між тым высокапастаўленыя чыны з Мінска спрабуюць шукаць заступніцтва ў Вільні, піша Lietuvos rytas.
Паводле неафіцыйных дадзеных літоўскіх дыпламатаў, некалькі дзён назад у Літву прыязджаў кіраўнік Адміністрацыі беларускага прэзідэнта Уладзімір Макей.
Прадстаўнікі прэзыдэнцкай службы сцвярджалі, што пасланнік Лукашэнкі сустрэўся з дарадцам прэзідэнта Дарусам Сямашкам. На пытанне, аб чым ішла размова падчас сустрэчы і хто запрасіў Макея,
Макей стаіць другім нумаром у спісе непажаданых асоб, складзеным краінамі ЕС, пасля Лукашэнкі.
На мінулым тыдні, у дзень інаўгурацыі Лукашэнкі, у Літву выехалі паслы еўрапейскіх краін у Беларусі. Так яны прадэманстравалі пратэст супраць Лукашэнкі і дыктатарскай палітыкі, якая праводзіцца ў Беларусі.