Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што з таго, што адбылося ў Тунісе, кіраўнікі ўсіх краін павінны зрабіць вывады аб неабходнасці сумеснага з грамадствам развіцця.
«Тое, што адбылося ў Тунісе, на мой погляд, гэта даволі істотны ўрок для любых уладаў. Улады павінны не спачываць на лаўрах, сядзець у зручных крэслах, а развівацца разам з грамадствам», — сказаў Мядзведзеў, адказваючы на пытанні падчас Міжнароднага эканамічнага форуму ў Давосе.
У Тунісе пасля месяца хваляванняў і дэманстрацый адбылася гвалтоўная змена ўлады, а Зін
«І не мае значэння, аб якой краіне ідзе гаворка — краіне ў Еўропе, у Афрыцы, у Лацінскай Амерыцы», — дадаў Мядзведзеў.
Гэтыя ягоныя словы цытуюць расійскія інфармацыйныя агенцтвы.
Варта адзначыць, што ў Еўропе толькі Лукашэнка кіруе краінай больш за 15 гадоў. У свой час Кандаліза Райс назвала яго «апошнім дыктатарам Еўропы».