У мінулым годзе ў Мінску практычна палова злачынстваў, па якіх быў выяўлены падазраваны (больш за 7 тысяч), учыненая гараджанамі, якія ўжо маюць судзімасць.
Да крымінальнай адказнасці было прыцягнута амаль 4800 асобаў з непагашанай судзімасцю. Асноўны від злачынстваў, учыненых асобамі, што маюць судзімасць, — крадзяжы (больш за 2900), аднак сур’ёзную занепакоенасць выклікае ўчыненне апошнімі 24 забойстваў (41% ад колькасці ўсіх расследаваных), 69 наўмысных учыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў (34%), 89 разбояў (73%).

Сярод асноўных прычын рэцыдыўнай злачыннасці можна вылучыць п’янства, а таксама бытавую і працоўную неўладкаванасць. З 4796 асобаў, якія ўчынілі злачынствы, 3339 нідзе не працавалі і не вучыліся, 1506 учынілі злачынства ў п’яным выглядзе. У сувязі з гэтым асноўнымі мэтамі і задачамі ў 2011 годзе па прафілактыцы рэцыдыву будуць працаўладкаванне асобаў з судзімасцю, дапамога ім у бытавым i працоўным уладкаваннi, уцягненне ў грамадска карысную дзейнасць.

Усяго ў 2010 годзе было працаўладкавана 218 раней судзімых, яшчэ 48 было накіравана на прафесійнае навучанне. Упраўленнямі сацыяльнай абароны насельніцтва раёнаў у мінулым годзе 152 грамадзянам, вызваленым з месцаў пазбаўлення волі, аказаная дзяржаўная адрасная дапамога ў выглядзе штомесячнай і аднаразовай сацыяльных дапамог на суму 53 млн рублёў. Усяго на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва — 1921 асоба, што вызвалілася з месцаў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?