У краіне дзейнічае прынятая Саветам Міністраў пастанова, якая прадпісвае пры заключэнні шлюбу паміж жыхарамі Беларусі і замежнымі грамадзянамі прадстаўляць органам унутраных справаў пацверджанне таго, што шлюб заключаецца па каханні, а не з карыслівасці.
У сталіцы праца ў гэтым напрамку ўскладзеная на падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікамі якіх у суды горада ўжо пададзена дзевяць позваў аб прызнанні шлюбаў з іншаземцамі фіктыўнымі. Па выніках судовых паседжанняў у трох выпадках дазвол на пастаяннае пражыванне замежным грамадзянам ужо ануляваны, у шасці позвы знаходзяцца на разглядзе або ў дачыненні да сумнеўных мужоў праводзіцца праверка.

Як расказаў начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Мінгарвыканкама Ігар Дарашчонак, былі прынятыя судовыя рашэнні ў дачыненні да трох грамадзян Грузіі, іх шлюбы быў ануляваныя і прызнаныя несапраўднымі, а дазвол на пастаяннае пражыванне ў Беларусі ануляваны. Таксама ў міліцыянтаў узніклі сур’ёзныя сумневы ў дачыненні да двух грамадзянаў Емена і аднаго азербайджанца.

Праведзеныя праверкі далі падставы меркаваць, што замежнікі ўступілі ў шлюб з

беларускамі ў мэтах атрымання дазволаў на пастаяннае пражыванне. Яшчэ ў трох выпадках сапраўднасць шлюбаў беларусак з замежнікамі правяраецца.

Дарэчы, як адзначылі ва УГІМ ГУУС, фіктыўнымі шлюбамі беларускамі збольшага «грашаць» прадстаўнікі паўднёвых рэспублік былога Савецкага Саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?