Затрыманы 35-гадовы жыхар сталіцы, які падазраецца ў крадзяжы газавага балона з дваровага ўчастка прыватнага дома, размешчанага на тэрыторыі Савецкага раёна.

Ужо падчас правядзення першапачатковых следчых дзеянняў аператыўнікі высветлілі, што затрыманы мае дачыненне не толькі да гэтага крадзяжу. У прыватнасці, ужо дакладна вядома, што пасля сумеснага распіцця спіртных напояў зламыснік скарыстаўся алкагольным ап’яненнем гаспадара кватэры на вуліцы Усходняй і скраў ягоны ноўтбук.

У міліцыянтаў ёсць падставы меркаваць, што такім чынам затрыманы мог учыніць не адно злачынства. На дадзены момант правяраецца яго датычнасць да іншых падобных злачынстваў. У дачыненні да падазраванага распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Крадзеж»), санкцыі якой прадугледжваюць да 4-х гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?