Старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётар Міклашэвіч адмовіўся даваць ацэнку масавым парушэньням правоў чалавека КДБ і міліцыяй пасьля выбараў 19 сьнежня.

На пытаньне журналістаў, наколькі законныя начныя ператрусы, канфіскацыя асабістых рэчаў, праслухоўваньне тэлефонных перамоваў, якія сталіся звычайнай практыкай у часе кампаніі рэпрэсіяў пасьля выбараў прэзыдэнта, страшныя Канстытуцыйнага суду Пятро Міклашэвіч адказаў, што Канстытуцыйны суд не ўпаўнаважаны правяраць законнасьць у межах той ці іншай справы:

«Гэта функцыя пракуратуры. Канстытуцыйны суд не можа даваць прававую ацэнку гэтых дзеяньняў»

Пётар Міклашэвіч сёньня дакладвае журналістам аб стане канстытуцыйнай законнасьці ў 2010 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?