«Я вельмі шаную ўсіх, хто ладзіць акцыі салідарнасці па горадзе, але яны, нак жаль, малаэфектыўныя», — піша Мікалай.
Паводле чытача «НН», для прыцягнення ўвагі да рэпрэсій у краіне і палітвязняў, можна выкарыстоўваць не толькі рэкламныя слупы.

«Лядовыя арэны ў краіне пабудаваныя за нашы грошы, таму мы можам свабодна гэтым усім карыстацца. Заклікаю падчас бліжэйшага хакейнага матча, які адбудзецца 30 студзеня ў «Мінск-Арэне», сабрацца ўсім у вызначаным сектары і пачаць скандаваць прозвішчы палітвязняў. Нас пачуе уся краіна, бо прамую трансляцыю гульні будзе весці тэлеканал «Лад», — піша Мікалай. Чытач таксама мяркуе, што для арганізацыі падобнай акцыі салідарнасці можна скарыстацца сацыяльнымі сеткамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?