У 2010 годзе адбыўся конкурс сярод прафесійных фатографаў Беларусі, якія супрацоўнічаюць са СМІ.
Нягледзячы на тое, што ў такім фармаце конкурс адбыўся ўпершыню, у ім узяло ўдзел 96 фатографаў, якія даслалі больш за 1200 здымкаў. Выніковая выстава была двойчы прадстаўлена ў Мінску, а таксама пабывала ў іншых гарадах Беларусі. Акрамя таго, экспазіцыя ў розны час была прадстаўлена ў Польшчы, Расіі і Украіне.

20 студзеня 2011 года адбыўся пашыраны сход аргкамітэту конкурсу “Прэс-фота Беларусі-2011” (Belarus Press Photo). У сходзе ўзялі ўдзел як арганізатары конкурсу, так і тыя, хто падрыхтаваў шэраг прапаноў па змяненні і паляпшэнні фармату конкурсу. У ходзе сустрэчы былі амеркаваны ўмовы падачы работ, катэгорыі, меркаваны склад журы, больш жорсткія правілы і шмат якія іншыя пытанні.

Улічваючы аб’ем працы, было прынята рашэнне запрасіць валанцёраў.
Конкурс ладзіцца на выключным энтузіязме абмежаванай колькасці людзей, якія вылучаюць неабходны час у графіку працы і асабістага жыцця. Сіл і часу для рэалізацыі ўсіх задуманых хадоў у аргкамітэту проста не хапае. Не кажучы пра тое, што здараюцца форс-мажоры і непрадбачаныя абставіны.

Такім чынам, калі вы гатовыя далучыцца да правядзення конкурсу “Прэс-фота Беларусі-2011”, аргкамітэт будзе рады бачыць вас сярод актыўных удзельнікаў гэтага працэсу. Якая можа спатрэбіцца дапамога:

- адміністраванне афіцыйнага сайта конкурсу;

- напісанне прэс-рэлізаў, падрыхтоўка іншай інфармацыі для прэсы;

- пераклад інфармацыі на розныя мовы (англійская, нямецкая, французская);

- прыём і сартыроўка фотаздымкаў;

- арганізацыя цырымоніі ўзнагароджання;

- падрыхтоўка (мантаж/транспартыроўка/дэмантаж) выстаў.

Асабліва запатрабаваныя валанцёры і прадстаўнікі ў рэгіёнах!

Калі вы адказныя, ініцыятыўныя і гатовыя працаваць у камандзе, пішыце на e-mail: [email protected] .

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0