Актывістцы моладзевага крыла АГП студэнтцы першага курсу гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэта Тацьцяне Грыбоўскай паведамілі аб тым, што яна адлічаная з ВНУ за «непасьпяховасьць».

Прычынай такога рашэньня, як распавяла Тацьцяна сайту АГП, стала яе прысутнасьць 19 сьнежня на Плошчы і арышт за гэта.

«19 студзеня я была на Плошчы, — распавядае Тацьцяна. — Мяне затрымалі, я адседзела 10 сутак. Потым прыйшла ва ўнівэрсытэт. Дэкан сказаў, трэба ўзяць даведку — гэта будзе ўважлівая прычына маёй адсутнасьці. Я ўзяла даведку, і мяне дапусьцілі да заліковай сэсіі. Заліковую сэсію здала без праблем. Таксама без праблем здала два іспыты. А на наступных двух мяне проста валілі. Адна выкладчыца паставіла двойку, а іншы намякаў на Плошчу, маўляў, не з таго пачала жыццё.

На другой пераздачы выкладчыца зусім не ацаніла: сказала, што ўсё няправільна і перакрэсьліла маю працу без тлумачэньняў. На пераздачы з камісіяй я добра была падрыхтаваная і адказвала ўпэўнена, але мне казалі, маўляў, дрэнна падрыхтавалася і наогул бяздарная. А потым, калі абвяшчалі вынікі, намдэкана ва ўступным слове сказаў, што нармальныя студэнты павінны вучыцца, а не па плошчах хадзіць.

Зараз мяне аўтаматычна адлічваюць за непаспяховасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?