Ад Дзмітрыя Бандарэнкі, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, 25 студзеня прыйшоў першы ліст, паведамляе charter97.org са спасылкай на яго жонку Вольгу.

Ліст датаваны 21 студзеня. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава і каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» змог адправіць «кароткае паведамленне без падрабязнасцяў».

Паводле слоў Вольгі Бандарэнкі, у ліста абарваныя куткі, магчыма, там быў указаны нумар ліста. Ніякай інфармацыі аб тым, што адбываецца з вязнямі КДБ, у ім няма, толькі просьба перадаць лекі і прывітанне дачцэ, бацьку і сястры, сказала жонка.

Раней паведамлялася, што 6 студзеня супрацоўнікі КДБ спрабавалі завербаваць жонку Бандарэнкі і прымусіць яе паўплываць на мужа, каб ён згадзіўся супрацоўнічаць са следствам.

За згоду ўгаварыць мужа нібыта абяцалі выпусціць яго пад падпіску аб нявыездзе і даць тэрмін «не такі вялікі, як Саннікаву».

Пасля 29 снежня з Бандарэнкам ні разу не змог сустрэцца адвакат.

Бандарэнка, Саннікаў і яшчэ 30 чалавек абвінавачваюцца ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках у Мінску вечарам 19 снежня. Па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ім пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?