Вікторыя Азаранка (Беларусь) і Марыя Кірыленка (Расія) выйшлі ў фінал парнага разраду Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, што праходзіць у Мельбурне з 17 па 30 студзеня.

Сёння ў паўфінале яны выйгралі ў Кветы Пешке (Чэхія) і Катарына Срэботнік (Славенія) — 6:2, 6:4.

У фінале Азаранка і Кірыленка, яны пасеяныя на турніры пад 12-м нумарам, згуляюць з першым у рэйтынгу дуэтам ў складзе Гізелы Дулько (Аргенціна) і Флавіі Пенеты (Італія).

У 2008 г. Вікторыя дайшла да фіналу парнага разраду Australian Open у дуэцэ з Шахар Пээр (Ізраіль).

Максім Мірны (Беларусь) і Дэніэл Нестар (Канада), які выступаюць пад другім сеяным нумарам, выйшлі ў паўфінал

парнага разраду Australian Open. У чвэрцьфінальным матчы яны выйгралі ў польскага дуэта Марыуша Фырстэнберга і Марціна Маткоўскага — 7:6 (7:3) 6:3.

У ½ фіналу Мірны і Нестар згуляюць з Махешам Бхупаці (былы партнёр Мірнага па парным разрадзе) і Леандрам Паесам (Індыя). Індыйскі дуэт пасеяны на турніры пад 3-м нумарам.

У вось Вольга Гаварцова выбыла разам з Марцінам Маткоўскім з мікста, прайграўшы ў другім раўндзе Катарыне Срэботнік і Дэніэлу Нестару — 6:4, 4:6, 4:10.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?