Такімі словамі рабочыя завода «Нафтан» характарызавалі сітуацыю з недахопам нафты на прадпрыемстве. «Нафтан» працуе на расійскай сыравіне, па якой да 25 студзеня не было дамовы.

Але рабочыя спадзяваліся на «Сашку». Заўважым, не на генеральнага дырэктара і нават не на Бога. А на таго, хто, паводле словаў берасцейскага абласнога галавы Сумара, «вышэйшы за Бога».

Аўтарытарнае кіраўніцтва заўжды дзейнічае па прынцыпе: «мяняем вашы свабоды на нашу адказнасць».

Гіперапека ўлады разбэшчвае грамадства.
Пануе дзіцячая логіка: калі ад нас нічога не залежыць, навошта самім дбаць пра нешта? Усё дадуць.

Але ёсць у сітуацыі і адваротны бок: улада ў вачах грамадства робіцца адказнай за ўсё, што адбываецца. Аж да стыхійных бедстваў. І ў выпадку, калі нафтавы дождж усё ж не праліецца, ніякіх аб’ектыўных аргументаў нянькі выхаванцы слухаць не будуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?