27 студзеня ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (Мінск, пр. Незалежнасці 37А) у межах літаратурных чытанняў з часопісам «ПрайдзіСвет» пройдзе віншаванне знакамітага знаўцы муміяў і мерцвякоў, амерыканскага пісьменніка Эдгара Алана По. У яго — дзень нараджэння. Яму — 202.

Павіншаваць майстра гратэску і готыкі, аматара катоў і крумкачоў, прыйдуць яго перакладчыкі на беларускую:
Лявон Баршчэўскі,
Андрэй Хадановіч,
Марыя Мартысевіч,
Ганна Янкута,
Кацярына Маціеўская,
Віталь Рыжкоў,
Юля Цімафеева,

а таксама голас Аляксея Арцёмава
і, вядома, дух самога Эдгара Аланавіча.

Пачатак віншавання: 19.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0