Італьянская асацыяцыя славістаў, падзяляючы заклік польскага ПЭН-клуба ў справе Беларусі, перадала беларускім уладам зварот, які падпісаў прэзідэнт Асацыяцыі і агулам 56 яе сябраў — прафесараў славістыкі з розных універсітэтаў Італіі.

Тэкст звароту:

Да ўрада Беларусі.

Мы, італьянскія славісты, далучаемся да закліку Польскага ПЭН-клуба і просім урад Беларусі аб неадкладным вызваленні паэта Уладзіміра Някляева.

Сярод дзясяткаў ахвяраў грубага нападу міліцыі на маніфестантаў на вуліцах Мінска пасля нядаўніх выбараў з’яўляецца таксама Уладзімір Някляеў, адзін з найбуйнейшых паэтаў сучаснай Беларусі, былы старшыня Беларускага ПЭН-цжнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў, кандыдат у прэзідэнты на апошніх выбарах.

Яшчэ да маніфестацыі 19 снежня Някляеў быў акружаны на вуліцы прадстаўнікамі спецназа, збіты на вачах афіцыйных асобаў да страты прытомнасці і адвезены ў шпіталь з сур’ёзнай чэрапна-мазгавой траўмай. Праз некаторы час ён быў арыштавана людзьмі ў цывільным.

Заклікаем урад Беларусі неадкладна вызваліць паэта і гарантаваць яму медыцынскі догляд. Заклікаем спыніць грубыя рэпрэсіі прадстаўнікоў і прыхільнікаў апазіцыі і журналістаў, а таксама аднавіць гарантыі грамадзянскіх правоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?