Беларусь атрымае ад Расіі субсідыі ў аб’ёме 4,124 млрд даляраў за кошт бязмытных паставак нафты, заявіў у чацвер журналістам кіраўнік расійскага ўрада Уладзімір Пуцін па выніках перамоваў са сваім беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам.

«Будзем імкнуцца да таго, каб аб’ём субсідыявання беларускай эканомікі ў нафтавым сектары складаў суму, не меншую за тую, якую Беларусь атрымлівала ў 2007–2009, да ўвядзення вывазных мытаў на нафту (пры пастаўках з Расіі ў Беларусь — рэд.). Гэтая сума складае 4,124 мільярда даляраў ЗША. Ёсць пэўныя пытанні з разлікамі, але мы пацвердзілі сваю пазіцыю», — сказаў Пуцін.

У сваю чаргу, Мясніковіч паабяцаў будаваць АЭС па расійскіх тэхналогіях. Расія зноў заявіла пра сваю гатоўнасць крэдытаваць беларускую АЭС. Базавае пагадненне аб умовах будаўніцтва АЭС мяркуецца падпісаць у першым квартале. Канкрэтныя цэны і механізмы цэнаўтварэння не агучваліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?