У Тунісе сёньня адбудзецца першае пасяджэньне новага ўраду нацыянальнага адзінства.

Прэм’ер-міністар Махамэд Ганушы і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Фуад Мэбазаа напярэдадні абвясьцілі пра свой выхад з партыі зрынутага кіраўніка дзяржавы Бэн Алі. Тым ня менш чатыры міністра, якія прадстаўляюць апазыцыю, пакінулі кабінэт Ганушы, пратэстуючы супраць знаходжаньня ў ім былых прыхільнікаў Бен Алі.

Па афіцыйных дадзеных, падчас забурэньняў у Тунісе ў апошнія дні загінулі 78 чалавек, памер матэрыяльных стратаў склаў 2 мільярды даляраў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?