Ад нас выязджае шмат людскай сілы ў ЗША, дзе заработак у 5–10 разоў большы ад нашага. Там нашы беларусы, не прывыкшыя да раскошнага жыцця, за 2–3 гады ўжо складаюць капітал і варочаюцца да сваіх родных вёсак з «амерыканскімі грашыма».

«НН». № 3.1911

«Наша свабода» надрукавала медычнае заключэнне пра стан псіхічнага здароўя Лукашэнкі, падрыхтаванае бабруйскім псіхіятрам Змітром Шчыгельскім. Шчыгельскі выстаўляе дыягназ «памяркоўная мазаічная псіхапатыя з перавагаю рысаў паранаідальнага і дысацыяльнага забурэнняў асобы», якая вядзе да перабольшанай прагі ўлады і схільнасці да масавага тэрору. Чалавека з такім дыягназам прызналі б нягодным да вайсковае службы.

Сам Шчыгельскі ніколі Лукашэнкі не бачыў, а грунтаваўся на сведчаннях СМІ. Сваім артыкулам ён відавочна парушае нормы медычнае этыкі. Апраўдваецца ён тым, што знаходжанне такога чалавека на высокай пасадзе наносіць вялікую шкоду краіне.

«НН». № 3. 2001

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0