18 студзеня адбыўся сход бацькоў гімназіі, у якой навучаецца Леся Стэфанія Міхалевіч — старэйшая дачка Алеся Міхалевіча.

Бацькі адзінагалосна вырашылі скіраваць хадайніцтва пра змену меры стрымання да былога кандыдата ў прэзідэнты. Адпаведныя лісты скіраваны ў пракуратуру і міліцыю.

Бацькі аднакласнікаў Лесі Міхалевіч таксама заявілі ў звароце пра сваю гатоўнасць выступіць асабістымі паручальнікамі Аляксея Міхалевіча. Гэтая працэдура магчымая толькі з дазволу самога Міхалевіча, таму бацькі просяць забяспечыць да яго доступ адваката, каб той мог дазнацца наконт паручальніцтва.

Свой подпіс пад хадайніцтвам паставілі мамы і таты з розных класаў гімназіі.

Экс-кандыдат цяпер знаходзіцца ў СІЗА КДБ — хоць ён не ўдзельнічаў у арганізацыі Плошчы.

Настаўнікі навучальнай установы да ініцыятывы не мелі дачынення. Бацькі вырашылі не падстаўляць іх пад удар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?