photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Пасля паста праваслаўныя святкуюць Вадохрышча — у памяць аб хрышчэнні Янам Прадвеснікам (Прадцечам) Ісуса Хрыста ў водах ракі Ярдан. Яшчэ гэта свята Богаяўлення.
Паводле Новага Запавету, Бог явіўся людзям у той дзень у 3 сваіх іпастасях: уласна Бога-сына, які прыйшоў хрысціцца, Бога-бацькі, які сведчыў голасам з нябёсаў і Духа Святога, які з’явіўся падчас рытуалу ў выглядзе голуба.

У гэты дзень у Беларусі традыцыйна хрысцяць дзяцей. Гэта таксама дзень купання ў ярдані — палонцы ў форме крыжа.

Вадохрышча — зіме палова. «Трашчы не трашчы, а ўжо па Вадохрышчы», — кажа на мароз прымаўка.

Паводле грыгарыянскага календара Вадохрышча святкуюць 6 студзеня, паводле юліянскага — 19-га.

Расклад набажэнстваў на 18–19 студзеня:

18 студзеня

Свята-Духаў кафедральны сабор
(вул. Кірылы і Мяфодзія, 3)
18.00 — 22.00

Свята-Аляксандра-Неўская царква
(вул. Казлова, 11)
18.00 — 22.00

Свята-Петра-Паўлаўскі сабор
(вул. Ракаўская, 2а)
18.00 — 22.00

Царква Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны
(вул. Кісялёва, 42)
18.00 — 22.00
23.00 — 24.00

Храм у гонар іконы Божай Маці «Усіх Журботных Радасць»
(вул. Прытыцкага, 65)
18.00 — 22.00

Свята-Траецкі храм
(вул. Усіхсвяцкая, 1)
18.00 — 24.00

Храм у гонар Ёва Шматпакутнага
(Дом Міласэрнасці, вул. Ф. Скарыны, 11)
17.00 — 20.00

Прыход храма Ператварэння Божага
(пр-т газеты «Звязда», 3)
18.00 — 21.00

19 студзеня

Свята-Духаў кафедральны сабор
(вул. Кірылы і Мяфодзія, 3)
00.00 — 06.30
07.00 — 09.30
10.00 — 13.00
раздаванне вады — з 9-й да 23-й

Свята-Аляксандра-Неўская царква
(вул. Казлова, 11)
07.00 — 09.30
10.00 — 14.00
раздаванне вады — з 8-й да 22-й

Свята-Петра-Паўлаўскі сабор
(вул. Ракаўская, 2а)
02.00 — 06.30
07.00 — 09.30
09.30 — 13.00
раздаванне вады — з 5-й цягам усяго дня

Царква Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдаліны
(вул. Кісялёва, 42)
00.00 — 02.00
07.00 — 09.30
10.00 — 12.00
раздаванне вады — з 3-й да 20-й

Храм у гонар іконы Божай Маці «Усіх Журботных Радасць»
(вул. Прытыцкага, 65)
07.00 — 09.30
09.00 — 12.00
раздаванне вады — з 9.30 да 22-й

Свята-Траецкі храм
(вул. Усіхсвяцкая, 1)
00.00 — 04.00
09.00 — 12.00
раздаванне вады — з 12-й да 21-й

Храм у гонар Ёва Шматпакутнага
(Дом Міласэрнасці, вул. Ф. Скарыны, 11)
00.00 — 04.00
09.00 — 12.00
раздаванне вады — з 12-й да 21-й

Прыход храма Ператварэння Божага
(пр-т газеты «Звязда», 3)
08.00 — 12.00
раздаванне вады — з 8-й да 22-й

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?