Cёньня зранку супрацоўнікі КДБ прыйшлі дадому Дар’і Корсак, жонкі арыштаванага Аляксандра Атрошчанкава, каб правесьці чарговы ператрус. У пастанове на вобшук напісана, што шукаць яны будуць «прадметы вопраткі».

«Да мяне прыйшлі двое супрацоўнікаў КДБ, паказалі пастанову і прапанавалі абшукаць кватэру без панятых. Я адмовілася. Цяпер яны шукаюць панятых, — паведаміла Дар’я Корсак.

Нагадаем, першы ператрус у кватэры Аляксандра Атрошчанкава і Дар’і Корсак прайшоў 25 сьнежня.

Аляксандар Атрошчанкаў, прэс-сакратар Андрэя Саньнікава, быў затрыманы 20 снежня на ўласнай кватэры. Ён праходзіць абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?