Ксёндз-кардынал Казімір Свёнтак, арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскій на пенсіі, апостальскі адміністратар Пінскай епархіі вярнуўся ў Пінск з Польшчы пасля праведзенай аперацыі і рэабілітацыі.

Нагадаем, што 19 мая 2010 года ксёндз-кардынал, будучы дома, зламаў шыйку левага сцягна. Найстарэйшаму іерарху каталіцкага касцёла Беларусі была праведзена аперацыя ў Мінску. У верасні кардыналу была зроблена паўторная аперацыя ў Любліне. З таго часу іерарх праходзіў у Польшчы рэабілітацыю. 11 студзеня Свёнтак вярнуўся ў Пінск.

«Калі ўлічыць, што іерарх перанёс такую сур’ёзную травму, то зараз, можна сказаць, ён адчувае сябе цудоўна. У такім узросце гэта проста цуд! — паведаміў на богаслужэнні ў гомельскім касцёле дэкан Гомельскага дэканата ксёндз-прэлат Славамір Ласкоўскі. — Кардынал самастойна ходзіць. Мы вельмі рады вяртанню кіраўніка нашай епархіі, увесь гэты час гомельскі прыход маліўся за яго».

Казімір Свёнтак — адзін з найстарэйшых кардыналаў у свеце. 21 кастрычніка 2010 года яму споўнілася 96 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?