Чацвёрты дзень, з 14 студзеня, працягвае галадоўку Міхаіл Козел, жыхар Турава (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці), былы рэдактар мясцовай незалежнай газеты «Вольныя навiны». Такім чынам ён дабіваецца зняцця негалоснай забароны на працаўладкаванне па месцы жыхарства, якое, як ён сцвярджае, увялі ўлады.

Пад уціскам КДБ і службовых асоб Жыткавіцкага райвыканкама яшчэ ў 2008 годзе Козел вымушаны быў адмовіцца ад палітычнай і грамадскай дзейнасці. Як паведаміў Міхаіл Козел, з 2007 года ён неаднаразова спрабуе ўладкавацца на працу, але пастаянна атрымлівае адмову. Апошняя няўдалая спроба ўладкавацца жывёлаводам на ферму была зроблена 13 студзеня гэтага года.

Кіраўнікі прадпрыемстваў матывуюць адмову ў працаўладкаванні немагчымасцю ўзгадніць кандыдатуру Міхаіла Козела ў ідэалагічным аддзеле Жыткавіцкага райвыканкама. «20 студзеня мінулага года я таксама спрабаваў уладкавацца, але мяне не ўзялі. У нас усе адзін аднаго ведаюць, наймальнікі глядзяць на мае пашпартныя даныя, ваенны білет і кажуць: а, гэта той самы бэнээфавец — і адмаўляюць мне», — паведаміў Козел.

17 студзеня ён звярнуўся з просьбай дапамагчы ў працаўладкаванні да старшыні гарсавета Ігара Міцюрыча. «У адказ на тое, што мне няма за што купіць хлеба, старшыня сказаў, ш

то гэта мае праблемы і што вясной ён сазвоніцца са службай занятасці», — паведаміў беспрацоўны.

Каля тыдня таму Козел напісаў скаргу ў пракуратуру на негалосную забарону на працаўладкаванне. Ён мае намер працягваць галадоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?