Такую магчымасць, аднак, не выключыў старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк.

У часе дыскусіі па Беларусі на паседжанні Еўрапарламента Ежы Бузэк падкрэсліў: ЕС павінен загаварыць адзіным голасам і патрабаваць вызвалення беларускіх палітвязняў. Бузэк прапанаваў выключыць Беларусь з міжнародных спартыўных мерапрыемстваў - такіх як Алімпіяда і Кубкі свету.

Нагадаем, 78-ы па ліку чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2014 мае прайсці ў Мінску. Такое рашэнне было прынята на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай, які прайшоў 8 мая 2009 у Берне.

Аднак малаімаверна, каб такое здарылася. Каманды рэпрэсіўных краін, як Паўночная Карэя, тым не менш бяруць удзел у разнастайных спартовых спаборніцтвах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?