Расійскія нафтавыя кампаніі спынілі пастаўкі нафты ў Беларусь, паколькі з 1 студзеня адсутнічаюць адпаведныя дамовы, пішуць «Ведамасці», спасылаючыся на інфармацыю ад «Белнафтахіма».

Пра складанасці з заключэннем дамоў стала вядома ў канцы 2010 гады, але яшчэ 6 студзеня «Беннафтахім» разлічваў, што дамовы будуць падпісаны пасля святаў. Перамовы зацягнуліся, абмяркоўваецца цана, піша газета. Калі могуць быць падпісаны дакументы, пакуль незразумела, адзначаецца толькі, што

транзіт расійскай нафты ў Еўропу ідзе ў штатным рэжыме, а запасаў на беларускіх НПЗ хопіць да канца студзеня.

Пытанне вырашаецца на самым высокім узроўні, заявіў расійскай газеце супрацоўнік «Роснефті», аднак ва ўрадзе Расіі гэтага не пацвярджаюць.

«Пастаўкі нафты ў Беларусь ажыццяўляе не дзяржава, а камерцыйныя арганізацыі; урад Расіі, натуральна, не можа ўплываць на камерцыйныя перамовы», – падкрэслівае прэс-служба расійскага прэм'ера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?