Старшыня Еўрапейскай народнай партыі Вільфрэд Мартэнс заклікаў універсітэты Еўрасаюза прымаць студэнтаў з Беларусі на вучобу ў выпадку іх выключэння з ВНУ за ўдзел у дэманстрацыях апазіцыі. Пра гэта ён заявіў паводле вынікаў сустрэчы з лідарам Руху за Свабоду Аляксандрам Мілінкевічам у Бруселі 11 студзеня, паведамляе прэс-служба партыі.

«Я вітаю ініцыятыву польскіх і літоўскіх універсітэтаў адчыніць свае дзверы для беларускіх студэнтаў і заклікаю ўніверсітэты ўсіх краін — членаў ЕС падхапіць гэту ініцыятыву, а Еўракамісію — аказаць дапамогу», — заявіў Мартэнс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?