Музыка апублікаваў на сваёй старонцы ў фэйсбуку зварот да слухачоў.

«Я вымушаны звярнуцца да Вас з гэтым лістом, каб не каментаваць потым кожнаму тое, што пракаментаваць немажліва».

Лявон Вольскі вырашыў выказацца наконт свайго няўдзелу ў выступленні гурту NRM на «Рок-каранацыі».

«Цяжка з прэсы даведвацца пра тое, што я знаходжуся ў бестэрміновым адпачынку, куды мяне адправілі калегі па гурту.

Даруйце, прашу Вас, ім гэты крок у гэты час. Даруйце мне, што гэткая сітуацыя сталася мажлівай. Безумоўна, для ўсяго гэтага былі нейкія перадумовы, але папярэдне не патэлефанаваць і не параіцца — гэта неяк зусім не па-чалавечы. І яшчэ раз прашу Вас: даруйце ўсім нам, датычных да гэтае абсурдовае падзеі, што яна адбылася».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?