У рамках расследавання крымінальнай справы, якая была распачата па частках 1 і 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі), следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама

ўстаноўлена больш за 120 чалавек, якія актыўна ўдзельнічалі ў масавых беспарадках 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску. Цяпер 31 з іх прад’яўлена абвінавачанне.

Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС.

На сваім сайце сталічная міліцыя размясціла фатаграфіі пяці, мяркуючы па ўсім,

самых актыўных удзельнікаў падзей на плошчы.
«Дачыненне ніжэйзгаданых абвінавачваных устаноўлена шматлікімі відэаматэрыяламі», — гаворыцца ў паведамленні аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС.

Першы ў гэтым спісе — Аляксандр Класкоўскі 1978 года нараджэння, жыхар Мінска. За ім ідуць: Мікіта Ліхавід 1990 года нараджэння, жыхар Мінска; Аляксандр Атрошчанкаў 1981 года нараджэння, жыхар Мінска; Алег Федаркевіч 1961 года нараджэння, жыхар Мінска; Уладзімір Хамічэнка (г.зв. «Навушнік») 1986 года нараджэння, жыхар Слуцка.

 Аляксандр Класкоўскі на аператыўнай здымцы.

Аляксандр Класкоўскі на аператыўнай здымцы.

 Мікіта Ліхавід на аператыўнай здымцы.

Мікіта Ліхавід на аператыўнай здымцы.

 Аляксандр Атрошчанкаў на аператыўнай здымцы.

Аляксандр Атрошчанкаў на аператыўнай здымцы.

 Алег Федаркевіч на аператыўнай здымцы.

Алег Федаркевіч на аператыўнай здымцы.

 Уладзімір Хамічэнка, «Навушнік», на аператыўнай здымцы.

Уладзімір Хамічэнка, «Навушнік», на аператыўнай здымцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?