Выйшаў з друку свежы нумар навуковага часопіса «Беларускі гістарычны агляд».

У ім друкуюцца артыкулы, прысвечаныя розныя аспектам беларускай гісторыі ў XVII-ХХ стст.

Змітра Крывашэева «Арганізацыя і функцыянаванне карпусоў Нясвіжа ў 40-я- сярэдзіне 50-х гг. XVIII ст.», Цімафея Акудовіча «Прынцып „трох правінцый“ і ўніфікацыйныя тэндэнцыі на Чатырохгадовым сойме», Штэфана Розенвальда «Пра ўшанаванне Язафата Кунцэвіча ў XVII ст.», Андрэя Антонава «Аляксандр Ружанцоў: накіды да біяграфіі». Яўген Анішчанка выдрукаваў трактат Карла Федэлы «Стан яўрэяў у Расійскай імперыі».

У рубрыцы «Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі» змешчаны рэцэнзія польскага сацыёлага Рышарда Радзіка «Беларуская апалогія» трыадзінарускасці на працу праўладнага ідэолага Льва Крыштаповіча «Беларусь і Расія: гістарыясофскае і цывізізацыйнае адзінства», ды Генадзя Сагановіча «Калі змаўкаюць папярэднікі: Пра псеўданавуковае даследаванне Грунвальдскай бітвы» на працу Руслана Гагуа «Грунвальд у крыніцах».

***

БГА — незалежны навуковы альманах, выдаецца ад 1994 г. Галоўны рэдактар — Генадзь Сагановіч.

Шукайце новы нумар у незалежных распаўсюднікаў, інтэрнэт-крамах, «Акадэмкнізе».

***

Беларускі гістарычны агляд. Том 16, Сшытак 2 (31), Снежань 2009.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?