На сядзібу Народнага Фронту (Машэрава, 8) прынеслі шэраг рэчаў, якія шукаюць сваіх гаспадароў:

-- ключы ад машыны на імя Сяргеева В.П., якія выпадкова перадалі суседу па камеры з такім жа прозвішчам,

-- капюшон ад зялёнай курткі і скураная кепка, якія дбайная жанчына знайшла пад ялінкамі на Плошчы на наступную раніцу пасля разгону,

-- ключы ў скураным футарале, якія, хутчэй за ўсё, згубіў нехта з валанцёраў,

-- Беларуская Біблія і евангелле з запіскай, што іх трэба вярнуць уладальніку. Уладальнік будзе ідэнтыфікаваны па э-мэйл-адрасе, пакінутым у кнізе.

Звяртайцеся на (017) 284-50-12, Машэрава, 8 з 10 да 20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0