Кіраўнікі дыпламатычных місіяў краін ЕС, якія акрэдытаваныя ў Беларусі, накіравалі ноту ў МЗС Беларусі. У ёй яны выказваюць заклапочанасць сітуацыяй у Беларусі. Дыпламаты просяць інфармаваць іх пра стан здароўя затрыманых. Таксама яны жадаюць сустрэцца з экс-кандыдатамі ў прэзідэнты, якія знаходзяцца пад арыштам.

Пра гэта сёння паведаміў на прэс-канферэнцыі пасол Венгрыі Ферэнц Контра.

Ён сказаў, што гэтую інфармацыю асабліва важна атрымаць перад абмеркаваннем сітуацыі ў Беларусі, якое мае адбыцца ў Брусэлі 12 студзеня.

На пытанне, ці будзе складзены новых спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забароняць уезд на тэрыторыю ЕС, пасол Венгрыі адказаў:

«Наша пасольства гэтым канкрэтна не займаецца. Такі спіс, як вядома, існуе, ён замарожаны, аднак гэты спіс не адпавядае рэаліям. Яго трэба абнаўляць».

Нагадаем, з 1 студзеня 2011 Венгрыя старшынюе ў ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?