Дзяржаўтаінспекцыя ў дні школьных канікул узмацняе кантроль за выкананнем правілаў перавозкі дзяцей аўтамабільным транспартам. Прычым, як паведаміла старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Беларусі Ганна Банадык, гэта датычыцца не толькі арганізаванай перавозкі дзяцей аўтобусамі,

але і індывідуальным транспартам.

За тры першыя дні 2011 года ў Беларусі ў дарожна-транспартных здарэннях былі траўмаваныя восем дзяцей. Прычым шасцёра з іх — пасажыры. Двое дзяцей патрапілі пад колы машын, калі пераходзілі дарогу ў неналежным месцы.

У найбліжэйшыя дні ў рэгіёнах Беларусі ДАІ правядзе шэраг акцый, скіраваных на прафілактыку дзіцячага дарожнага траўматызму. Як паведаміла Ганна Банадык, 6 студзеня яны пройдуць, у прыватнасці, у Лідзе і Брэсце. У першым выпадку супрацоўнікі міліцыі наведаюць з падарункамі мясцовы сацыяльны прытулак. У другім — навагодняя акцыя «Калядная казка ад ДАІ» будзе арганізавана непасрэдна ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі абласнога УУС. На яе запрошаны выхаванцы сацыяльных прытулкаў і дзіцячых дамоў з усёй вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?